Читаем Лісты онлайн бесплатно

Мікалай УЛАШЧЫК

ЛІСТЫ

НАТАЛЛІ ШАМАРЫНАЙ

2 декабря 1942 г. [Златоуст]

Дорогая Наташенька.

Пишу тебе из одного домишки на проклятой Златоустов­ской горе. Думал написать по такому поводу весёлое письмо, но вышло несколько иначе. Во-первых, и вышел я довольно дохлый после больницы, а вчера еще сломал у ключицы пра­вую руку, настоящая проверка будет только завтра в Бугульме, т. к. я уезжаю туда сегодня вечером на постоянное жительство. Оттуда ближе к тебе и жизнь легче. Но всё это пустяки. Рука скоро заживёт, а вчера фельдшер даже уверяла, что она вообще цела. Всё к лучшему. Деньги пока есть, затем продали, что можно. 29/ХІ послал тебе телеграмму.

Привет. Целую. Очень желаю видеть.

Николай.

УЛАДЗІМІРУ ПІЧЭТУ

22 сентября 1943 г.

Уважаемый Владимир Иванович!

Обращаюсь к Вам с просьбой, о которой Вы уже знаете. За прошлые годы я много метался, поступил на факультет электрофизики, окончил один курс Института иностранных языков, написал монографию о своей деревне, начатую ещё в Университете. С горя, не зная что с собой делать, даже пи­сал драмы и пробовал стать альпинистом. Наконец перебрался в Ленинград и занялся своим настоящим делом.

Женился. Жена у меня физиолог, работает у Орбели и со­всем похожа на меня.

В Ленинграде работал над темой самостоятельно, будучи учителем истории в школе. К началу войны сдал два экзамена и подготовил часть диссертации. К сожалению, всё это, также и монография, погибло. Теперь делаю все сначала.

Но здесь условия для работы несравненно хуже: библиоте­ка бедна и многих книг достать нельзя. Ко всему тому я теперь человек воздуха: после длительной болезни нигде не работаю и ни к чему не приписан. Я иждивенец жены и огородник. Из-за этого создаётся целый ряд дополнительных трудностей и не­доразумений. Поэтому я обратился с заявлением в Академию Наук с просьбой о зачислении в аспирантуру. Я согласен на любые условия и обязуюсь сдать диссертацию в срок значи­тельно короче установленного. Экзамены могу начать сдавать через две-три недели. Но по некоторым вопросам мне нужна солидная консультация. К наиболее трудным относятся: во­прос о Великом водном пути и в связи с этим вопрос о истории Скандинавии раннего средневековья, вопрос о территориаль­ном распределении литовцев и славян в начале их историче­ской жизни, почему столица Литвы была создана в Новогрудке и ряд других вопросов.

Я плохо знаком с польской литературой (читаю на польском и немецком языках), польской библиографии здесь достать не­возможно, и, кроме Вас, помочь в этом деле никто не сможет. Если найдётся возможность ответа, прошу передать ответ через мою знакомую, — это подруга моей жены.

О своем лучшем друге Барановском ничего не знаю. Он был хирургом, конечно, хорошим. Поседел, но остался, каким был. Последний раз писал в день объявления войны.

Поздравляю Вас со званием заслуженного деятеля науки Узбекской ССР и недалёким избранием в академики.

Н. Улащик.

УЛАДЗІСЛАВЕ ЛУЦЭВІЧ

31 мая 1946 г., Ленінград

Шаноўная Уладзіслава Францаўна!

Быў у бібліятэцы Акадэміі навук. Пытаўся пра "Нашу ніву". У іх няма яе наогул. Магу параіць вам другое: у Цэнтральным гістарычным архіве ёсць працаўнік, які шукаў матэрыялы аб Т. Шаўчэнку і знайшоў цэлы шэраг вельмі важных дакументаў. Калі хочаце, то ён возьмецца шукаць і пра Купалу — у справах Цэнзурнага камітэта і інш. Калі хочаце, напішыце яму па адрасу: Ленинград, пл. Декабристов, 3, Государственный центральный исторический архив Ленинграда, Моренец Ни­колаю Ивановичу.

3 пашанаю Улашчык.

ЮЛІІ БІБІЛА

19 лістапада 1958 г., Масква

Юлія Осіпаўна.

Я, праўда, не пісаў так даўно, што зараз нават не ведаю, паведамляў Вам, што ўлетку быў у Горадні, ці не. Едучы туды, 12 гадзін прабыў у Мінску. Мінск зараз такі малады і прыгожы, што хочацца прыехаць і пабыць там хоць некалькі дзён, а тут усё бягом ды бягом. Я папрасіў Бібліятэку прыслаць мне "Летапіс", у адказ прыслалі за 15 год, садраўшы з мяне цэлую кішэню грошай. Паперу падпісаў Шушкевіч, — можа, той самы, які быў некалі разам з намі.

ЛiM я выпісваю і таму навіны ведаю. Пушчу абралі ў Саюз пісьменнікаў, але ён зараз недзе пад Масквою дырэктарам шко­лы і не хоча схаць назад. Перад маім прыездам у Miнску была Галя Гарэцкая. Мае хочуць назад у Ленінград (жонка з Ленінграда), а я лепш паехаў у Miнск, хоць мяне ніхто не кліча туды.

У Гродна прабыў паўтара тыдні. Удзень працаваў у архіве, а вечарамі бадзяўся па горадзе, выходзіў на Ласосну, ездзіў у Азеры. Было вельмі цікава, але на бяду павінен быў у скорым часе ехаць назад.

Праз два тыдні еду ў Талін, буду рабіць даклад на канферэнцыі аграрнікаў краін Усходняй Еўропы.

Ніна вышла на пенсію. Яна так заматалася, што зараз на­ват не сумна сядзець увесь дзень дома. У школе ў іх горадзе працаваць было цяжка, тым болей што яна была завучам і ча­сам дырэктарам. Зараз сядзіць пры маме, даглядае гаспадарку. Вялькевіч таксама выйшаў на пенсію. У Славы ужо трое дзяцей. Ён надта харошы хлопец, час ад часу мы з ім выпіваем бутэльку грузінскага.

Зараз рыхтуем да друку другі том Пічэты. Скора, відаць, выйдзе ў мяне артыкул пра беларускую металургію.

ІОСІФУ СІМАНОЎСКАМУ

[1959 г.]

Иосиф Бенциановнч.

Пытался исполнять Ваши поручения, т. е. найти деятелей, которыя бы работали на ниве белорусской культуры. Разгова­ривал, хотя и бегло, со всеми теми лицами, о которых упоми­нал в разговоре с Вами. Ответ, в общем, везде одинаков: на варягов надеяться нельзя. Подготовить людей здесь мог один В. И. Пичета, как подготовка работников Института славяно­ведения. Остальные, имеющие какое-либо отношение, смотрят на это с меркантильной точки зрения, а кроме того, работы на эти темы нет с кем обсуждать, они не вызывают массового ин­тереса и т. д. В общем, надежды получить что-либо отсюда очень тощие.

Я думаю, что Вам нужно взяться за это дело с другой стороны.

В Рукописном отделе университетской библиотеки в Виль­нюсе работает А. К. Антонович. Человек этот проявляет большой интерес к Вашим вопросам, и, кроме того, он знает и кни­ги, и рукописи, имеющиеся в виленских хранилищах. При мне он показывал издание Дунина-Марцинкевича, которое подо­брал где-то на полу библиотеки без одной части переплета, но совершенно исправное, затем одно парижское издание 30-х го­дов, много говорил о рукописях, имеющихся в Вильнюсе. Мне кажется, что это Вам готовый работник, тем более что он без всякого разбега может начать работу по описанию или хотя бы учету рукописей.

Первое, что я увидел, войдя в читальный зал рукописного отдела Библиотеки Академии наук в Вильнюсе, была рукопис­ная книга, писанная полууставом на белорусском языке. Из заголовка, приписанного позднее, видно, что это описание или дневник одного из деятелей Великого княжества Литовского, ездившего в Россию. К сожалению, ни заглавия, ни шифра я не записал. А вообще, Вильнюс и, видимо, Библиотека им. Щед­рина являются основными хранилищами белорус­ских рукописей.

Вышел т. VII "Проблем источниковедения", в котором на­ходится моя статья о "Минских ведомостях". На днях сдаю туда же статью об отчетах губернаторов как источнике. На очереди работа о инвентарях и некоторые другие. В сентябре буду разго­варивать с руководством относительно новой поездки в Минск — Вильнюс для работы над инвентарями. Эти работы могут соста­вить в будущем разделы монографического исследования по ис­точниковедению Белоруссии XIX ст. Однако, находясь на поло­жении чернорабочего, я не могу делать эти работы быстро.

Юлия Осиповна выглядит хорошо, молодцом. Се­стра моя приедет в Минск искать работы в начале августа.

ІОСІФУ СІМАНОЎСКАМУ

Паважаны Іосіф Бенцыянавіч!

З даваеннай перыёдыкі ў мяне ёсць за некалькі гадоў "Полымя" і "Советское строительство". "Полымя" трошкі пакалечанае — Аляксандра Пятроўна вырвала з яго ўсе артыкулы Уладзіміра Іванавіча. У цяперашні час працы Уладзіміра Іванавіча перавыдаюцца (першы том выйдзе ў лютым), і таму праз нейкі час, напэўна, і гэтыя артыкулы таксама можна будзе атрымаць.

Умовы мае такія: паколькі я атрымаў гэтыя часопісы ад Аляксандры Пятроўны бясплатна, то я на тых самых умовах аддам іх Вам, за выключэннем таго, што ў Вас ёсць, бо для мяне гэта ўвогуле вялікая каштоўнасць. Апроч таго, у мяне ёсць гадавыя камплекты часопісаў "Минувшие годы" і "Голос минувшего" — гэта з бібліятэкі нябожчыка Беражкова. Гэта я таксама магу аддаць Вам, але па сабекошце. У Беражкова, спецыяліста па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, было вельмі шмат каштоўных кніг не толькі па Літве і Беларусі, але і розных зусім унікальных выданняў 1917 г. Цяпер там засталося няшмат, але калі будзеце Вы ці Ваш прадстаўнік, то можна паглядзець.

Я размаўляў з Уладзімірам Юр’евічам Гацье адносна бібліятэкі яго бацькі. Ён кажа, што кніг няшмат, але ў прынцыпе ён згодны на перадачу іх Вам. Яго адрас: Новапясчаная, д. 21, кв. 39. Карацей, гэта мой сусед.

Разам з тым, я звяртаюся да Вас з просьбай. Тут нельга дастаць беларускай літаратуры, і нават аб выданні яе даведваешся выпадкова. Мне трэба купіць два экзэмпляры "Истории Минска", два экзэмпляры кнігі Абэцэдарскага "Белорусы в Москве", экзэмпляр кнігі Ліўшыца (дакладнай назвы не памятаю, — пра Іудзею), акрамя таго, я не магу выпісаць "Літаратуру і мастацтва", бо падпіскі на яе тут няма. Магчыма, што акрамя гэтых кніг выйшла яшчэ што-небудзь, але я больш ня ведаю. Калі Вы можаце даручыць каму-небудзь зрабіць гэта, то я адразу вышлю грошы.

ІОСІФУ СІМАНОЎСКАМУ

Іосіф Бенцыянавіч,

Я спрабаваў выканаць Вашыя даручэнні, г.зн. знайсці дзеячоў, што працавалі б на ніве беларускай культуры. Размаўляў, хоць і побегам, з усімі тымі асобамі, пра якіх згадваў у размове з Вамі. Адказ у прынцыпе ўсюды аднолькавы: на варагаў спадзявацца нельга. Падрыхтаваць людзей тут мог адзін У.І.Пічэта, як падрыхтаваў супрацоўнікаў Інстытута славяназнаўства. Астатнія, што маюць якія-небудзь адносіны, глядзяць на гэта з меркантыльнага пункту гледжання, а акрамя таго, працы на гэтыя тэмы няма з кім абмяркоўваць, яны не выклікаюць масавай цікавасці, і г.д. Увогуле, надзея атрымаць што-небудзь адсюль вельмі кволая.

Я думаю, што Вам трэба ўзяцца за гэтую справу з іншага канца. У рукапісным аддзеле універсітэцкай бібліятэкі ў Вільні працуе А.К.Антановіч. Чалавек гэты выяўляе вялікую цікавасць да Вашых пытанняў і, апрача таго, ён ведае і кнігі, і рукапісы, якія ёсць у віленскіх сховішчах. Пры мне ён паказваў выданні Дуніна-Марцінкевіча, якія падабраў недзе на падлозе бібліятэкі без адной часткі пераплёту, але зусім добрыя, потым адно парыжскае выданне 30-х гадоў, шмат казаў пра рукапісы, якія ёсць у Вільні. Мне здаецца, што гэта Вам гатовы супрацоўнік, тым больш, што ён без усялякага разбегу можа пачаць працу па апісанні ці хаця б уліку рукапісаў.

Першае, што я ўбачыў, калі ўвайшоў у чытальную залу рукапіснага аддзелу бібліятэкі Акадэміі навук у Вільні, была рукапісная кніга, пісаная паўуставам на беларускай мове. З загалоўка, прыпісанага пазней, бачна, што гэта апісанне ці дзённік аднаго з дзеячоў Вялікага Княства Літоўскага, які ездзіў у Расію. На жаль, ні загалоўка, ні шыфра я не запісаў. А ўвогуле, Вільня і, напэўна, бібліятэка імя Шчадрына з’яўляюцца асноўнымі сховішчамі беларускіх рукапісаў.

ЯЗЭПУ ДЫЛЕ

[не раней красавіка 1960 г.]

Шаноўны Язэп Лявонавіч!

Мінулы месяц я быў у Ленінградзе, куды мне, хоць і са спазненнем, пераслалі Ваш ліст. Я працую над справамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Заходняй Беларусі і Літвы да 1861 г., і таму матэрыял 1863 г. ведаю слаба. Відаць, аднак, што асноўныя матэрыялы пра Каліноўскага, уключна з яго ўласнаручнымі паказаннямі, знаходзяцца ў Вільні. Былі яго матэрыялы і ў Маскве, ды загінулі ў час вайны, але тут, відаць, былі толькі копіі. Зразумела, гэта не азначае, што трэба занядбаць тыя дакументы, пра якія пішаце Вы. Я пытаўся ў супрацоўнікаў архіву пра іх, і яны мне сказалі, што такія ў іх ёсць, але гэта было сказана ў самай агульнай форме, а шукаць у мяне не было часу. Усё прыходзіцца адкладваць надалей, калі можа скончу сваю манаграфію пра ўмовы ў Заходняй Беларусі і Літве напярэдадні 1861 г.

Сярод іншых праблем, над якімі мне прыходзіцца працаваць у сувязі з гэтаю тэмаю, знаходзіцца і праблема абавязковых інвентароў. Уступную частку гэтага раздзелу я надрукаваў у мінулым годзе ў зборніку (Ежегодник по аграрной истории стран Востчной Европы, Таллин, 1959), рэшта чакае канца ўсяе працы. У свой час Пічэта казаў мне, што калісьці ў Інбелкульце знаходзіўся рукапіс, здаецца, Жуковіча пра тыя самыя інвентары, але яны неяк раптоўна зніклі. Ці не памятаеце Вы што-небудзь пра гэтую працу?

Праз месяц у Мінску склікаецца нарада гісторыкаў, музейных працаўнікоў і настаўнікаў школ па праблемах вывучэння гісторыі Беларусі. Дакладна яшчэ ня ведаю праграмы (яе покуль ня ведаюць і арганізатары). Магчыма, на гэтай нарадзе буду і я. Гэта першая пасля 1926 г. нарада беларускіх гісторыкаў. Перапынак надта доўгі. У ЛІМе я надрукаваў (пасля перапынку ў 30 год) артыкул пра літаратурную спадчыну Івана Грыгаровіча, выдаўцы першага беларускага археаграфічнага зборніка.

Дзякуй Вам за памяць. Людзей, якія памятаюць Інбелкульт, засталося мала.

СЦЯПАНУ АЛЕКСАНДРОВІЧУ

12 красавіка 1960 г.

Сцяпан Хусаінавіч.

Напішу Вам усё па парадку. Я працую ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук СССР. Неяк адзін наш супрацоўнік вярнуўся з Краснаярска і сказаў, што там у архіве сярод іншых матэрыялаў заходзіцца і асабовы фонд Грыгаровіча. Праз некаторы час усе матэрыялы Юдзіна, у якіх і быў фонд Грыгаровіча, пераслалі ў Маскву — у Архіў літаратуры і мастацтва. Мяне папрасілі зайсці туды, каб што-небудзь сказаць пра тыя матэрыялы. У дырэкцыі тады сказалі, што не ведаюць, што рабіць з тым фон­дам, — ці адсылаць назад у Краснаярск, ці ў Ленігррад, дзе ён быў раней?

Я адразу напісаў, што адаслаць трэба ў архіў Акадэміі навук у Мінск, аб чым падаў паперу ў Архіў, а тым часам напісаў пра ўсё гэта ў Мінск Крапіве. На гэтым уся справа і скончылася. Мне неяк сказалі, што Крапіва перадаў мой ліст Судніку. Можа быць і так, але мне з Акадэміі ніхто не адказаў. Тады я напісаў у "ЛіМ", і Вы зараз першы, хто адгукнуўся. Вельмі шкадую, што ў свой час напісаў не Сіманоўскаму, а ў Акадэмію.

Мая спецыяльнасць — сацыяльна-эканамічная гісторыя Літвы і Беларусі. Да таго ж я быў упэўнены, што ў Мінску адразу ўхопяцца за магчымасць набыць такі цікавы архіў. Таму я перагледзеў яго настолькі, каб можна было напісаць заключэнне.

Я раю Вам так: перад тым як ехаць у Архіў, напішэце ім ліст або пазванеце па тэлефоне (Д-829-72), бо за гэты час, можа, што здарылася.

3 вялікаю цікавасцю чытаў Вашы кнігі. Канчаючы ўніверсітэт (гэта было ў 1928 г.), я меркаваў зрабіць часткова тое, што за­раз зрабілі Вы: абысці і сфатаграфаваць усе мясцовасці, дзе калі-небудзь жыў Купала. Купала і, асабліва, Уладзіслава Францаўна з вялікаю ахвотаю падтрымалі гэту думку, але здзейсніць яе не давялося. Калі будзеце ў Маскве, то проша зайсці.

Улашчык.

СТАНІСЛАВУ ШУШКЕВІЧУ

17 красавіка 1960г,

Станіслаў Пятровіч.

Месяц быў у Ленінградзе, а калі прыехаў дахаты, то знайшоў цэлую папку карэспандэнцыі, а таксама прысланы Вамі "ЛіМ".

Похожие книги